Упершыню «Ліхтарт» адбыўся ў 2014. Праект рэалізаваўся шляхам арганізацыі конкурсу для дызайнераў, мастакоў, фатографаў, віджэяў з наступным адборам конкурсных работ, стварэннем экспазіцыі аўтарскіх твораў і праграмай суправаджальных мерапрыемстваў.
Удзельнікі «Ліхтарта-2014» - больш за 60 дызайнераў і мастакоў, у тым ліку Руслан Вашкевіч, Іван Айплатаў, Аляксандр Трусаў, Уладзімір Парфянок, Віталь Брусінскі, Дзмітрый Сурскі, Юрый і Марыя Аляхно, Вадзім Качан і многія іншыя.