22 снежня, у самы кароткі светлавы дзень 2015 года на Брылеўскай 14 было светла ад больш чым пяцідзесяці крыніц - разнастайных прац таленавітых аўтараў, выстаўленых у межах выставы "Ліхтарт". Падчас адкрыцця "Ліхтарта" гасцям прадэманстравалі прынцып працы генератара Тэсла, прапанавалі разгадаць "інтэлектуальны квест", пачаставалі пернікамі ў форме лямпачак, музыканты павабілі слых цудоўнымі кампазіцыямі на піяніна і Тэрмінвоксе, нават быў паказаны віджэінг з элементамі стрып-пластыкі.
Выстава працягнецца да 22 студзеня, калі толькі святлівыя яйкі, таксама выстаўленыя на "Ліхтарце", не патухнуць.